Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларуская народная гульня як сродак выхавання патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту.

Дата: 14 февраля 2023 в 23:07, Обновлено 14 февраля 2023 в 23:14
Автор: Синяк И. Ч.
162 просмотра

Мова продкаў нашых i нашчадкаў,
Шэпт дубравы i пчалiны звон,
Нам цябе ласкава i ашчадна
Спазнаваць ажно да сконцу дзён.

У сучасных умовах адным з цэнтральных накірункаў  работы з падрастаючым пакаленнем з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. Дашкольны ўзрост - гэта час інтэнсіўнага развіцця асобы дзіцяці. Менавіта ў гэтым узросце закладваецца падмурак светапогляду чалавека, яго стаўленне да навакольнага свету, фарміруецца ўяўленне пра малую радзіму, выхоўваюцца пачуцці прыхільнасці да сваёй сям’і, павагі да працы, гонару за сваю краіну. Таму выхаванне патрыятычных пачуццяў, фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна, патрыёта, пачынаецца ўжо ў дашкольным узросце.

Беларускія народныя гульні маюць важнае значэнне ў патрыятычным выхаванні. Яны вельмі разнастайныя па змесце і выхаваўчых магчымасцях. Педагагічная каштоўнасць беларускіх народных гульняў заключаецца ў тым, што яны даюць веды аб родным краі, выхоўваюць пачуццё прыналежнасці да беларускага народу і такія нацыянальныя якасці, як дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, добразычлівасць, працавітасць, уменне дапамагчы.

   Беларускія народныя гульні выкарыстоўваюць у розных відах дзейнасці выхаванцаў. У выхаванцаў 3-4 гадоў фарміруюцца ўяўленні пра працавітасць беларусаў, пра тое, як у сям’і клапоцяцца пра дзяцей. Гэтаму ўзросту адпавядаюць беларускія народныя гульні “Грушка”, “Адгадай, чый галасок”. Гэтыя гульні карагодныя, спакойныя. Перад гульнёй трэба расказаць дзецям, што беларусы любілі вадзіць карагоды, так яны адпачывалі пасля працы. Выхаванцы з задавальненнем завучваюць невялікія вершы на беларускай мове і выконваюць адпаведныя рухі.

  Для выхаванцаў 4-5 гадоў выкананне ролі з’яўляецца значным матывам у гульнявой дзейнасці. Імітуючы ў гульні пэўныя адносіны паміж людзьмі, дзеці вучацца разумець і дапамагаць адзін аднаму. Праз народныя гульні “Шэры кот”, “Мароз”, “Браднік”, “Маша”, “Агароднік” выхаванцы вучацца выбіраць спосабы зносін з аднагодкамі і старэйшымі, паважаць працу, любіць родную мову. У час гульняў дзеці з задавальненнем выконваюць ролі персанажаў беларускага фальклору: агародніка, ката.

     Беларуская народная гульня, як від народнай творчасці, існуе самастойна. Але яе магчыма выкарыстоўваць  і як частку забаў, ранішнікаў, святаў, што надае ім пэўны каларыт і непаўторнасць.

   Такім чынам, актыўнае, мэтанакіраванае выкарыстанне беларускіх народных гульняў дазваляе пашырыць уяўленні дашкольнікаў пра сваю краіну і свой народ, развівае памяць, увагу. Важна, што ў працэсе гульні дзеці размаўляюць па-беларуску. Дзякуючы народным гульням, у дзяцей фарміруюцца нормы паводзін, узоры адносін, маўленчая культура.

Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымi і разумнымi, дапытлiвымi i ўважлiвымi да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзiцяцi ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлi чалавекам. 

Кіраўнік фізічнага выхавання Сіняк І.Ч.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.